ВЕРАСЕНЬ 16-17, 2023, ВАРШАВА
ПЕРШЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЭМІГРАЦЫІ
ВЫНІКІ КАНГРЭСА

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі — гэта заканамерны вынік папярэдняй працы беларускіх культурных дзеячаў і арганізацый i важны крок на шляху

да стварэння структурнай, сістэмнай і эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння,

як з беларускай, так і мiжнароднай культурнай супольнасцю.


Галоўнай мэтай Кангрэса з’яўляецца пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі.


Падчас Кангрэса мы прапануем абмеркаваць шляхi для стварэння і рэалізацыі мастацкiх праектаў, падтрымкi дзеячаў культуры ў Беларусі і за яе межамі. Мы ствараем Кангрэс для наладжвання сувязяў і супрацы паміж беларускімі і еўрапейскімі творцамі і культурнымі арганізацыямі, а таксама для інфармавання мiжнароднай супольнасцi аб актуальнай сітуацыі з рэпрэсіямі беларускіх творцаў і культурных арганізацый у Беларусі.


Мы упэўненыя, што надыйшоў час аб’яднання беларускай культурнай супольнасцi

i выпрацоўвання агульнай стратэгіі ў дасягенні агульных мэтаў i запрашаем далучыцца

да дыскусій і актыўнасяцяў Кангрэса.

Адрас:
Centrum Kreatywności Targowa 56, Warszawa


СПІКЕРЫ І МАДЭРАТАРЫ
Каштоўныя веды і дыскусіі ад прадстаўнікоў беларускай культуры ў эміграцыі
  • Таццяна Нядбай
    Беларуская літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа
  • Альгерд Бахарэвіч
    Беларускі пісьменьнік і перакладчык
  • Андрэй Саўчанка
    Беларускі рэжысер, педагог, актор, дыктар, вядучы
  • Андрэй Янушкевіч
    Беларускі выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч»
  • Ганна Чыстасердава
    Беларуская арт-менеджэрка, сузаснавальніцаі арт-дырэктарка Ambasada Kultury і галерэі сучаснага мастацтва «Ў»
  • Андрэй Дурэйка
    Беларускі мастак, куратар, аўтар лекцый па беларускім мастацтве
  • Антаніна Сцебур
    Беларуская даследчыца, куратарка, сокуратарка www.antiwarcoalition.art
  • Лена Прэнц
    Беларуская мастацтвазнаўца, куратарка і дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie

Праграма Кангрэса:

у праграме магчымы змены

ДЗЕНЬ 1
16 верасня
(субота)
10:00 - 11:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

11:00 - 11:30 Адкрыццё Кангрэса

Галіна Казіміроўская. Інбелкульт 2.0 пры Фондзе VOLNY CHOR
Артур Міхальскі. Міністэрства замежных спраў Польшчы
Таццяна Нядбай. Беларуская літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа.
Альдона Махноўска-Гура Намеснік мэра горада Варшава
Артур Юзвік. Бюро Культуры
Аліна Коўшык. Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні

11:30 - 13:30

Агульная панэль 1



Даклад-дыскусія. Культурная эміграцыя — мiнулае i сучаснасць

Культурная эміграцыя ў беларускай гісторыі. Што агульнага і рознага ў эміграцыі розных часоў? Што атрымлівалася зрабіць у эміграцыі? Як удавалася захаваць сувязь з Беларуссю? Што з досведу мінулых эмігрантаў можа быць карысна для нас сёння?

Спікеры:
Наталля Гардзіенка. Даследчыца гісторыі беларускай эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, галоўная рэдактарка альманаха “Запісы БІНіМ”.
Алена Глагоўская. Прафесарка ўніверсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы, гісторык, палітолаг.
Андрэй Дурэйка. Беларускі мастак, куратар, аўтар лекцый па беларускім мастацтве.

Мадэратар:
Таццяна Нядбай. Беларуская літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа.

Мова: беларуская, польская
Сінхронны пераклад
13:30 - 14:30
Кава-паўза
14:30 - 16:30
Агульная панэль 2

Дыскусiя. Магчымасці і шляхі ўзаемадзеяння еўрапейскiх і беларускіх культурных арганізацый.

Жыццяздольнасць беларускай культуры ў эміграцыі, спосабы існавання i інстытуцыйная падтрымка. Досвед, пытанні і праблемы ўзаемадзеяння з еўрапейскімі арганізацыямі, партнёрамі. Як працуюць еўрапейскія арганізацыi, якія прынцыпы і сістэмныя ключы ўжываюць у дзейнасцi, накіраванай на падтрымку беларускай культуры?

Спікеры:
Марцін Ясінскі. Культурны менеджэр, дырэктар Старамейскага Дома культуры.
Артур Юзвік. Дырэктар Бюро культуры.
Эльжбэта Вратноўска. Дырэктар Інстытута імя З. Рашэўскага.
Зміцер Чарткоў. Каардынатар ініцыятывы Razam Kunst аб’яднаньня беларусаў Нямеччыны „Razam” e.V. Рэжысёр.
Іна Валіцкая. Сяброўка Пашыранай Рады асацыацыі RAZAM e. V., асэсарка
Кіраўніца працоўнай групы па культуры. Адна з арганізатарак фестывалю беларускай культуры ў Нямеччыне Minsk x Minga.
Ганна Чыстасердава. Арт-менеджэрка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury, Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Галерэі «Падземка».

Мадэратар:
Ханна Радзіёўска. Дырэктар берлінскага філіяла Інстытута Пілецкага, каардынатар, куратар, прадзюсер і сцэнарыст культурных і музейных праектаў.

Мова: беларуская, польская
Сінхронны пераклад
16:30 - 17:00
Кава-паўза
17:00 - 19:00 Агульная панэль 3
Дыскусія. Прафесійнае мастацтва: экспертыза, падтрымка i развіццё.

Пытанні мастацкай крытыкi i экспертызы праектаў, стварэння незалежнай экспертнай камісіі. Якія праблемы паўстаюць перад донарамі ў супрацы з прадстаўнікамі беларускай культуры? Якія праблемы паўстаюць перад дзеячамі культуры ў супрацы з донарамі? Рызыкі страты накірункаў мастацтва ва ўмовах адсутнасці сваёй дзяржавы і іншай падтрымкі. Праблемы верыфiкацыi i ацэнкi эфектыўнасці культурных праектаў. Што зрабіць з абодвух бакоў, каб наладзіць устойлівую доўгатэрміновую супрацу і сінхранізаваць намаганні?

Спікеры:
Лізавета Дубінка-Гушча. Рэгіянальны дырэктар Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве.
Марына Рахлей. Старэйшы супрацоўнік Фонду дэмакратыі для Беларусі Нямецкага фонду Маршала ЗША.
Аліна Коўшык. Грамадска-палітычная дзеячка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі.
Альгерд Бахарэвіч. Беларускі пісьменнік.
Iгар Куксiн. Каардынатар культурных праграм Гётэ-Інстытута ў Варшаве.

Мадэратар:
Ханна Радзіёўска. Дырэктар берлінскага філіяла Інстытута Пілецкага, каардынатар, куратар, прадзюсер і сцэнарыст культурных і музейных праектаў.
ДЗЕНЬ 2: 17.09.2023
10:00 - 11:00 Рэгiстрацыя ўдзельнікаў

11:00 - 12:30
Агульная панэль 4

Круглы стол. Роля культуры ў працэсе фармавання нацыяльнай ідэнтычнасці.

Рэгенерацыя: што адбываецца зараз з беларускай культурай i чаго яна патрабуе? Як умацоўваць сувязі паміж намі ў розных краінах і як узаемадзейнічаць з прадстаўнікамі іншых культурных суполак? Якія мэты і задачы стаяць перад дзеячамі культуры ў Беларусі ва ўмовах акупацыі і звонку краiны ва ўмовах эміграцыі? Мова як сімвал нацыяльнай ідэнтычнасці і прыналежнасці да канкрэтнай нацыі.

Спікеры:
Альгерд Бахарэвіч. Беларускі пісьменнік.
Юля Цімафеева. Беларуская паэтка і перакладчыца.
Аляксандр Гарцуеў. Тэатральны рэжысёр.
Ніна Шыдлоўская. Беларуская грамадская дзеячка, сузаснавальніца кампаніі
"Будзьма беларусамі", старшыня Рады згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".


Мадэратар:
Андрэй Саўчанка. Рэжысер, педагог, актор, дыктар, вядучы. Заснавальнік незалежных тэатральных труп ў Мiнску.

Мова: беларуская, польская
Сінхронны пераклад


12.30 - 13.00 Прагляд фрагментаў з апошніх інтэрв'ю
«Алесь Пушкін. Цытаты».
Аўтар: Раман Шэль (Roman Schell)
13:00 - 14:00
Кава-паўза
14:00 - 15:30
Панэлі па напрамках:


Выдавецкая справа: праблемы і магчымасці.

Беларуская кніга: актуальныя праблемы і магчымасці іх вырашэння, добрыя практыкі. Шляхі папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і ў эміграцыі. Якім чынам кнігі беларускіх літаратараў у эміграцыі могуць трапляць у Беларусь? Ці магчыма выданне кніг аўтараў, якія знаходзяцца ў Беларусі? Прасоўванне і распаўсюд беларускага выдавецкага прадукта - друкаваных выданняў, электронных кніг. Аўдыякнігі. Праблема перакладаў беларускай мастацкай літаратуры на іншыя мовы. Супраца з замежнымі выдавецтвамі, перакладчыкамі, рэдактарамі. Выйсце на бібліятэкі, кнігарні, беларускія палічкі.

Спікеры:
Андрэй Янушкевіч. Выдавец, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч».
Ігар Іваноў. Кіраўнік выдавецтва Skaryna Press у Лондане.
Яраслаў Іванюк. Выдавец, кіраўнік фонду Kamunikat.org, сябра ўправы Беларускага гістарычнага таварыства, журналіст.
Сяргей Шупа. Перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч, рэдактар выдавецтва “Вясна”.
Валянціна Андрэева. Галоўны рэдактар Gutenberg Publisher.
Крысціна Дробыш. Беларуская актрыса, сузаснавальніца праекту аўдыёкніг «Кніжны Воз».
Алена Лапцёнак. Праваабаронца, рэдактарка серыі “Беларуская турэмная літаратура”.

Мадэратар:
Таццяна Нядбай. Беларуская літаратарка, праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа.


Вiзуальнае мастацтва: сучаснае беларускае мастацтва у свеце сёння.

Удзел беларускiх мастакоў у маштабных міжнародных мерапрыемствах (фестывалi, форумы, кiрмашы мастацтва), якія падвышаюць статус цэлага сегмента, робяць яго больш бачным для нас саміх і на мапе свету, уздымаюць пытанні жыццяздольнасцi беларускага сучаснага мастацтва на новы ўзровень. Ці можам мы, напрыклад, ў наступным годзе узяць удзел у Венецыянскай біенале? Якім чынам? Хто будзе займацца гэтым? Якія каналы фінансавання мы можам выкарыстоўваць? Магчымасці, умовы, рэаліі.

Спікеры:
Антаніна Сцебур. Даследчыца, куратарка, сакуратарка www.antiwarcoalition.art.
Ганна Чыстасердава. Арт-менеджэрка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury і галерэі сучаснага мастацтва «Ў», галерэi «Падземка».
Андрэй Дурэйка. Мастак, куратар, аўтар лекцый па беларускім мастацтве.
Лена Прэнц. Мастацтвазнаўца, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie.
Моніка Шэўчык. Дырэктарка галерэі Arsenał.

Мадэратар:
Вольга Клiп. Мастацтвазнаўца, каардынатар, куратар, прадзюсер і сцэнарыст культурных і музейных праектаў, заснавальнiца праекта «Мастацкi маёнтак».



Беларускі тэатр па-за межамі краіны: стан, стратэгіі існавання і ўзаемадзеяння, перспектывы.

Спектральны аналіз працэсаў, якія адбываюцца з творцамі, групамі і арганізацыямі, якія знаходзяцца і працягваюць сваю дзейнасць не ў Беларусі. Праблемы і спосабы іх вырашэння, практычныя кейсы, магчымыя алгарытмы, досвед і накірункі, стратэгіі і "падводныя камяні" арганізацыі творчага працэса, прававыя аспекты. Перспектывы і магчымасці росту, рэкамендацыі для ўзаемадапамогі, абмену, падтрымкі, аб'яднання.

Спікеры:
Юрый Дзівакоў. Рэжысёр, мастак.
Аляксандр Гарцуеў. Тэатральны рэжысёр.
Зоя Белахвосцік. Акторка тэатральнай групы "Купалаўцы".
Павал Станкевіч. Рэжысёр, кіраўнік фонда TUTAKA.

Павал Пасіні. Польскі тэатральны рэжысёр, стваральнік і дырэктар neTTheatre

Мадэратар:
Андрэй Саўчанка. Рэжысер, педагог, актор, дыктар, вядучы. Заснавальнік незалежных тэатральных труп ў Мiнску.


Беларускае традыцыйнае мастацтва: пытанні захавання, выкладання і папулярызацыі беларускага аўтэнтычнага музычнага фальклору ў сучасных умовах.

Пытанне падзелу на аўтэнтычны і сцэнічны музычны фальклор у масавай свядомасці. Праблемы выкладання і выканання традыцыйнага спеву, падрыхтоўкі выкладчыкаў. Досвед арганізацыі школаў, супольнасцяў, гурткоў традыцыйнага мастацтва. Пытанне інструментальнага, танцавальнага і вакальнага рэпертуару, дасягу да архіваў, методыкі навучання і выкладання, экспертызы, наладжвання камунікацыі паміж даследчыкамі-тэарэтыкамі і практыкамі-аматарамі. Паспяховы досвед існавання аўтэнтычных формаў фальклору ў гарадскім жыцці (пост-фальклор) суседніх краін, спроба асэнсавання беларускага фальклорнага руху на міжнародным узроўні.

Спікеры:
Наталля Сазановіч. Выканаўца беларускага фальклору, заснавальніца народнага аматарскага калектыву “Гаманіна”, заснавальніца “Jaryna”, кіраўнічка ансамбля “Мalankа”.
Наста Някрасава. Этнамузыказнаўца, спявачка, педагог.
Марыя Латышава. Арганізатар танцавальных вечарын.
Ганна Аляксандрава. Сузаснавальніца і удзельніца спеўнага гурта традыцыйных песень "Гаёўкі", выкладчыца беларускіх традыцыйных танцаў.
Ліза Рэўт. Сузаснавальніца і ўдзельніца спеўнага гурта традыцыйных песень "Гаёўкі", выкладчыца беларускіх традыцыйных спеваў.

Мадэратар:
Вольга Барышнікава. Даследчык музычнага фальклору.
15:30 - 16:00
Кава пауза
16:00 - 17:30








16:00 - 18:30
Агульная
панэль 5










19:00
Літаратурныя чытанні, сустрэчы з беларускімі аўтарамі (дапаўняецца)

Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева.
17:30 - 18:30 аўтограф-сесія Юлі Цімафеевай.
“Мінскі Дзённік: 2020-2021”
“Рэспубліка глухіх” Іллі Камінскага ў перакладзе Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт.



Беларускія арганізацыі культуры ў эміграцыі — узаемадзеянне.
Задачай гэтай панэлі з’яўляецца арганізацыя працоўнай групы для выпрацоўкі спосабаў і механізмаў паляпшэння камунікацыі і каардынацыі паміж культурніцкімі ініцыятывамі. Для ўдзелу ў працоўнай групе запрашаюцца кіраўніцтва або дэлегаваныя кіраўніцтвам прадстаўнікі культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў.

Сустрэча адбудзецца ў гібрыдным фармаце (анлайн + афлайн).


Для ўдзелу ў панэлі неабходна зарэгістравацца асобна.
Спасылка на форму рэгістрацыі


Закрыццё Кангрэса


На працягу ўсяго Кангрэса будзе арганізаваны Кніжны кірмаш,
дзе можна набыць кнігі беларускіх выдавецтваў.
ПАРТНЁРЫ
Калі вы хочаце стаць партнёрам канферэнцыі або падтрымаць яе фінансава, звяжыцеся з намі,
мы абмяркуем дэталі
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
БУДЗЬЦЕ Ў КУРСЕ
Не прапусціце навіны канферэнцыі, падпішыцеся на нашу рассылку
Арганізатарам Кангрэса з’яўляецца Інстытут беларускай культуры Inbelkult 2.0
пры Фондзе “VOLNY CHOR”

Праект фінансуецца:

The German Marshall Fund of the United States
Беларускі ПЭН
NDF
BYSOL


Мы турбуемся пра бяспеку ўдзельнікаў, таму паведамляем, што фота і відэаздымка забароненыя на ўсіх мерапрыемствах у рамах Кангрэса. Для фота будуць арганізаваныя зоны, свабодныя ад гэтых абмежаванняў. Дзякуем за разуменне

Made on
Tilda